Шах — сітуацыя ў шахматах, калі кароль знаходзіцца пад атакай варожай фігуры. У шахматнай натацыі пазначаюць знакам «+» (плюс) пасля ходу фігуры.

Беларускае слова «шах» паходзіць ад персідскага слова «шах» («цар»), што папярэджвае гульца пра неабходнасць абараніць караля: адвесці яго, схаваць за другой фігурай або пабіць фігуру, якая яго атакуе.

На дыяграме чорны кароль шахованы ладдзёй.

Выхад з шаха Пасля абвяшчэння шаха гулец абавязаны вывесці караля з-пад яго. Для гэтага ёсць некалькі магчымасцей:

Ход каралём. Прыкрыццё караля іншай фігурай (немагчыма, напрыклад, калі шах паставіў конь). Узяць фігуру, якая атакавала караля.

Калі на дошцы склалася сітуацыю, што ўсе тры апісаныя спосабы не магчымыя, то такая пазіцыя называецца матам.

Віды шахаў Існуе некалькі відаў шахаў:

Вечны шах — сітуацыя, пры якой кожны на дошцы адбываецца бясконцая паслядоўнасць шах — выхад з шаха — шах. Ускрыты шах — сітуацыя, калі каралю абвяшчае шах не тая фігура, якой толькі што пахадзіў гулец. Двайны шах — сітуацыя, пры якой каралю абвяшчаюць шах адразу дзве фігуры або фігура і пешка. У шахматнай натацыі абазначаецца двума плюсамі (++). Перакрыжаваны шах — сітуацыя, калі пры выхадзе з шаха (прыкрыццё або ўзяцце) ставіцца шах саперніку.

Крыніцы

Катэгорыя:Правілы шахмат Катэгорыя:Шахматы