Хасэ Бернарда дэ Талье (21 сакавіка 1779, Ліма — 26 верасня 1825, Кальяа) — перуанскі ваенны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Перу ў 1823 і 1824 гадах.

Паходзіць са шляхетнага перуанскага роду іспанскіх арыстакратаў. Пражываў у Іспаніі паміж 1812 і 1817 гадамі, прадстаўнік Кадыскіх картэсаў. Пасля вяртання ў Перу быў прызначаны губернатарам горада Трухільё, калі ў горад прыбыў Хасэ Сан-Марцін абвясціў горад незалежным.

Упершыню дэ Талье стаў прэзідэнтам толькі на два дні з 27 па 28 лютага 1823 года. У тым жа годзе, пасля адстаўкі прэзідэнта Хасэ дэ ла Рыва Агуэра і нядоўгага праўлення Сукрэ, Хасэ Бернарда дэ Талье зноў узначаліў Перу. Другое яго прэзідэнцтва таксама было часовым да прыбыцця ў краіну «Лібертадора» Сімона Балівара. Асноўнай задачай праўлення Талье было абнародаванне канстытуцыі Перу.

У лютым 1824 года раялісты зноў узялі Ліму, Сімон Балівар змушаны быў адступіць, а Хасэ Бернарда дэ Талье, апынуўшыся не ў спраў і асцерагаючыся страціць уладу і ўплыў, вырашыў дамовіцца з іспанцамі. У выніку ваенных дзеянняў дэ Талье быў вымушаны здацца рэспубліканскім уладам, і быў заключаны ў крэпасць караля Філіпа ў Кальяа, дзе і памёр ад чумы 26 верасня 1825 года.

Катэгорыя:Памерлі ад чумы