Юзаф Дамброўскі (, Жлобін — , Кіеў) — сяржант-пілот Войска Польскага ў міжваеннай Польшчы, кавалер ордэна Virtuti Militari.
Біяграфія Пасля заканчэння гарадской школы ў Жлобіне 14 жніўня 1914 года быў прызваны ў армію Расійскай імперыі. Служыў у пяхоце, удзельнічаў у баях супраць немцаў. За адвагу неаднаразова адзначаўся ў баявых загадах і атрымаў некалькі баявых узнагарод. 7 ліпеня 1917 года быў павышаны да звання сержанта.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дэзертаваў і выехаў у Францыю. 22 сакавіка 1918 года быў прыняты ў Армію Польшчы ў Францыі і накіраваны ў лётную школу. Пасля яе заканчэння трапіў у 39-ю эскадру самалётаў «Брэге», якая ў 1920 годзе стала 16-й выведвальнай эскадрай.
У часе польска-савецкай вайны праводзіў шмат баявых вылетаў, падтрымліваючы атаку 13-й пяхотнай дывізіі пад Казятын, Магарынцамі і Уманню (27 красавіка — 15 мая 1920 года).
6 чэрвеня 1920 года разбіўся падчас прызямлення на кіеўскім аэрадроме пасля баявога вылету. Паводле найбольш верагоднай версіі, загінуў падчас палёту, а кіраванне самалётам спрабаваў пераняць падпаручнік Станіслаў Рудніцкі, які ня змог бяспечна прызямліцца.
Узнагароды Па смерці ўзнагароджаны: Палявой адзнакай пілота Срэбраны Крыж Ордэна Virtuti Militari № 8140 Крыж Адвагі
Гл. таксама Польска-савецкая вайна
Літаратура Marian Romeyko. Ku Czci Poległych Lotników. Księga Pamiątkowa. Warszawa: Wydawnictwo Komitetu Budowy Pomnika Poległych Lotników, nakład Lucjana Złotnickiego, 1933. Józef Zieliński, Waldemar Wójcik. Lotnicy − Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari. Tom 1: Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Warszawa-Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2005. ISBN 8374412437.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобіне Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Атрымаўшыя Палявую адзнаку пілота Катэгорыя:Падафіцэры авіяцыі II Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Загінулыя ў польска-савецкай вайне Катэгорыя:Польскія лётчыкі ў польска-савецкай вайне Катэгорыя:Жаўнеры Арміі Польшчы ў Францыі Катэгорыя:Пілоты 16-й выведвальнай эскадры Катэгорыя:Нарадзіліся 4 красавіка Катэгорыя:Памерлі 6 чэрвеня Катэгорыя:Польскія лётчыкі Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны (Польшча) Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Жаўнеры Арміі Польшчы ў Францыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Кіеве Катэгорыя:Кавалеры крыжа Храбрых