10 000 рублёў (дзесяць тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 2001 па 2017 год.
Гісторыя 16 красавіка 2001 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 10 000 рублёў.
На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак панарамы горада Віцебска. На адваротным баку — Летні амфітэатр у Віцебску.
15 сакавіка 2011 года ў абарачэнне паступіла мадыфікаваная банкнота наміналам 10 000 рублёў. Яна адрознівалася ад купюры 2001 года некаторымі асаблівасцямі ў абароне.
На абедзвюх банкнотах быў пазначаны 2000 год выпуску. Абедзве банкноты наміналам 10 000 рублёў былі выведзены з абарачэння 1 студзеня 2017 года. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета наміналам 1 рубель.
Гл. таксама
1 рубель Беларускі рубель Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:2001 год у Беларусі