Элеанора Уладзіміраўна Бубашкіна (нар. , в. Арлы, Брэсцкая вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў жанрах нацюрморта і партрэта.

Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Арлы Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1986 годзе і Беларускую акадэмію мастацтваў у 1992 годзе. Вучылася ў В. Грамыкі. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Жыве ў г. Мінск.

Творчасць Працуе ў галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах нацюрморта і партрэта. Асноўныя творы: палотны «Нацюрморт сіні», «Яблыневы спас», «Размовы», «Мацярынства», «Сон», «Вянчанне», трыпціх «Палявыя кветкі».

Творы знаходзяцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурнага музея Я. Коласа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі