Аляксандр Канстанцінавіч Баглай (нар. , г. Бабруйск) — беларускі мастак, працуе ў галіне мастацкай апрацоўкі металу.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Бабруйску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1971 годзе і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Вучыўся ў С. Ларчанкі. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне мастацкай апрацоўкі металу, выкарыстоўваючы медзь і алюміній. Сярод асноўных твораў — дэкаратыўныя рашоткі для санаторыя «Беларусь» у Сочы (Расія) і Мінскага радыётэхнічнага інстытута, аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі ў піянерлагеры «Брыганціна», дзверы для гасцініцы «Планета» ў Мінску.

Стварыў пластычныя кампазіцыі: «Коні», «Кастрычнік», «Маяк», «Дон Кіхот», а таксама кампазіцыі «Блакітныя азёры», «Дэльтапланы», «Перавал». Аўтар аднаўлення гістарычнай экспазіцыі зброі ў Мірскім замку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі па метале Беларусі