Васіль Васільевіч Баранаў (нар. , в. Ельня, Бранская вобласць, Расія) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Ельня Бранскай вобласці, Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе і творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі ў 1991 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1985 года.

У 1991–1994 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне станковай графікі. Асноўныя творы: кампазіцыі «Крык», «Змрок», «Змярканне», «Калядная зорка в. Лялічы»; цыклы «Азяроды», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Погляд старых фотаздымкаў», «Чорная кераміка Такарэўскага», «Спевы роднага краю», «Развітанне».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём Акадэміі мастацтваў СССР (1987).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Графікі Беларусі