Ларыса Барысаўна Бортнік (нар. , г. Мінск) — беларуская мастацтвазнавец, аўтарка манаграфій і публікацый, працуе ў галіне гісторыі і тэорыі выяўленчага мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася года ў горадзе Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе, дзе вучылася ў П. Масленікава і М. Раманюка. Пачала публікавацца ў рэспубліканскім і замежным друку з таго ж года.

Працавала ў Рэспубліканскім Палацы мастацтваў з 1978 па 1991 год, а таксама мастацтвазнаўцай у фірме «Art glass studio» (г. Варшава) і ў галерэі «Медэя» (г. Мінск).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Кіравала мастацкай галерэі «ЛаСандр Арт» з 1997 года да яе закрыцця ў 2010-х гг..

9 верасня 2015 года Ларыса Бортнік адкрыла новую мастацкую галерэю «Дом карцін» у Мінску, уладальнікі якой пераехалі ў Беларусь з Украіны.

На ўрачыстым адкрыцці ў якасці ганаровых гасцёў прысутнічалі амаль усе жывыя на той момант Народныя мастакі Беларусі — Георгій Паплаўскі, Васіль Шаранговіч, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, а таксама Вальмен Аладаў.

Ларыса Барысаўна прэзентавала выстаўку «Народныя мастакі Беларусі», у якой сама была куратарам — каля 300 твораў 19 жывапісцаў і графікаў, сярод якіх Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка, Май Данцыг, Георгій Паплаўскі і іншыяBelarus.by «Амаль 300 работ мастакоў Беларусі прадстаўлена на першай выстаўцы ў галерэі "Дом карцін"».

Сумесна з Ларысай Барысаўнай адкрыццё вялі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея ў тый час Уладзімір Пракапцоў і ганаровы сябра Беларускага Саюза мастакоў, тэлежурналіст Аляксандр Дамарацкі.

Творчасць Асноўныя творы: манаграфія «Антон Бархаткоў», артыкулы «Фарбы захаплення», «Паэзія працы», «Імгненне, якое стала вечнасцю», «Чысціня і свежасць фарбаў», «Злавіць подых прыроды», «Цудоўнае ёсць жыццё».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі