Таццяна Рыгораўна Віткоўская (нар. , Мінск) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, музыкантка-ансамблістка.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Дачка мастачкі Веранікі Віткоўскай, унучка мастака Рыгора Віткоўскага.

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна, а таксама магістратуру гэтай установы (клас дацэнта С. Мікуліка і прафесара У. Дулава). Далей навучалася ў магістратуры РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу (клас прафесара, заслужанай артысткі Расіі Т. Загароўскай).

Жыве і працуе ў Парыжы.

Творчая дзейнасць З'яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных конкурсаў як салістка, канцэртмайстар і ўдзельніца камерных ансамбляў. Лаўрэатка першай прэміі ў намінацыі «Rossini Internazional» на XIV Міжнародным конкурсе «Città di Pesaro» (Пезара, Італія, красавік 2017 года).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у краінах СНД і Еўропе.

Крыніцы

Катэгорыя:піяністы Беларусі Катэгорыя:Канцэртмайстары