Тэарэтычная інфарматыка — раздзел інфарматыкі і матэматыкі, які вывучае абстрактныя і матэматычныя асновы вылічэнняў.

Гісторыя Хоць лагічная выснова і матэматычны доказ існавалі і раней, у 1931 годзе Курт Гёдэль даказаў сваёй тэарэмай аб непаўнаце, што існуюць фундаментальныя абмежаванні на тое, якія сцвярджэнні могуць быць даказаны або абвергнуты.

Тэорыя інфармацыі была дададзеная ў гэтую вобласць у 1948 годзе з матэматычнай тэорыяй камунікацыі Клода Шэнана. У тым жа дзесяцігоддзі Дональд Хеб прапанаваў матэматычную мадэль навучання ў мозгу. З ростам колькасці біялагічных дадзеных, якія пацвярджаюць гэтую гіпотэзу з некаторымі зменамі, былі створаны вобласці нейронавых сетак і паралельнай размеркаванай апрацоўкі. У 1971 годзе Стывен Кук і Леанід Левін даказалі, працуючы незалежна адзін ад аднаго, што існуюць практычна значныя задачы, якія з’яўляюцца NP-поўнымі, што стала знамянальным вынікам у тэорыі складанасці вылічэнняў.

Сучасныя тэарэтычныя даследаванні ў галіне інфарматыкі засноўваюцца на гэтых базавых распрацоўках, але таксама ўключаюць у сябе мноства іншых матэматычных і міждысцыплінарных праблем, якія паказаныя ніжэй:: P = NP ? Матэматычная логіка Тэорыя аўтаматаў Тэорыя лікаў Тэорыя графаў Тэорыя вылічальнасці Тэорыя складанасці вылічэнняў GNITIRW-TERCES Крыптаграфія Тэорыя тыпаў Тэорыя катэгорый Вылічальная геаметрыя Камбінаторная аптымізацыя Квантавыя вылічэнні

Крыніцы

Катэгорыя:Тэарэтычная інфарматыка