King's Field II ( ) — гэта ролевая відэагульня, распрацаваная кампаніяй FromSoftware для платформы PlayStation у 1995 годзе. Гульня мае сярэдневяковы сэтынг і геймплэй ад першай асобы.
Гульня выйшла ў Японіі 21 ліпеня 1995 года . Гэта другая гульня ў серыі King's Field і першая, выпушчаная на міжнародным узроўні. Паколькі арыгінальная гульня King's Field выйшла толькі ў Японіі, англамоўная версія King's Field II называлася King's Field .
Сюжэт Падзеі гульні адбываюцца на востраве Меланат (). Гулец выконвае ролю прынца Гранітыкі Алефа (, )(альтэрнатыўныя імёны Алеф/Аляксандр), які, як адзін з найбліжэйшых сяброў караля Вердыта (), узяў на сябе адказнасць за пошук святога меча, больш вядомага як Меч Месяцовага Святла (), і вяртанне яго каралю Альфрэду Вердыцкаму. Алефа выкідае на ўзбярэжжа вострава Меланат, адзінага, хто выжыў падчас караблекрушэння ў акіяне. Алеф павінен прасоўвацца ўперад праз востраў Меланат, раскрываючы таямніцы, каб знайсці Меч Месяцовага Святла.
Ацэнкі і водгукі Пасля выпуску гульні, японскі гульнявы часопіс Famitsu ацаніў гульню на 35 пунктаў із 40. Адзін з чатырох рэцэнзентаў Electronic Gaming Monthly заўважыў: «Гэта частка мае ўсе рысы сапраўднай RPG, уключаючы прадметы, якія трэба купляць і апранаць, але таксама ў гульні адчуваецца прыгодніцкі дух, дзякуючы стратэгіям патрэбным для бітв з ворагамі». Яшчэ адзін з рэцэнзентаў паскардзіўся на павольны рух гульнявога персанажа, але іншыя двое заўважылі, што гэта дадала рэалізму. Страшны Лары () з GamePro падкрэсліваў негатыўны бок гэтага моманту, падкрэсліваючы, што «Гнацца за монстрамі гэта адна справа, але пераследаваць іх у павольным темпе, пры тым, што яны паскараюцца, каб забіць вас, гэта зусім іншая справа». Ён таксама раскрытыкаваў павольнае аднаўленне шкалы трываласці і візуальнае падабенства ўзроўняў і монстраў, і ў негатыўным ключы параўнаў з гульнёй DeathKeep, іншай RPG гульнёй ад першай асобы з неабходнасцю даследаваць падзямелле, якая выйшла прыблізна ў той самы час для платформы 3DO. Аглядальнік із Next Generation заўважыў, што бітвы «павольныя і скрупулёзныя, пры нястачы баявых стратэгій уласцівых большасці RPG бітв», але наогул парэкамендаваў гульню. Ён адзначыў графіку, гук і RPG элементы, пры гэтым адзначыўшы, што найлепшых аспектам гульні з'яўляецца магчымасць свабодна перамяшчацца па лакацыі і даследаваць кожы куточак вялізнага 3D свету.
Заўвагі
Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі Катэгорыя:Відэагульні 1995 года Катэгорыя:Ролевыя відэагульні