Гейшышкі або ГейсішкіУ старой арфаграфіі Гэйсішкі паводле , таксама Ге́йсішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад Дукштаў і за 6 км на паўднёвы ўсход ад Кернава, каля аўтадарогі .
Праз вёску праходзіць дарога на Кернава. На паўднёвым захадзе цячэ рака Вілія (Нярыс), а на паўночным захадзе знаходзіцца аднайменнае возера Гейшышкі.
Гісторыя
Гіпатэтычная ранняя гісторыя Паводле гіпотэзы гісторыка Алега Ліцкевіча, згаданы ў Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх пад 1390 годам «гарадок» на правым беразе Віліі каля Кернава, магчыма, адпавядае сучасным Гейшышкам. У розных спісах летапісу сустракаецца сем варыянтаў напісання назвы паселішча каля таго «гарадка», які Ліцкевіч звязвае з тытульным уладаннем літоўскага баярына Судзімонта, вядомым як Wesisken. На карысць гэтай версіі сведчыць і знаходка ў XIX стагоддзі вялікай колькасці чалавечых костак на палях каля Гейшышак, што мясцовыя жыхары тлумачылі як вынік даўняй бітвы.
Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя У другой палове XVIII стагоддзя Гейшышкі ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Белазораў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
У XIX стагоддзі ўласнасць Гедройцаў. У 1866 годзе ў шляхецкім фальварку Гейшышкі быў 1 двор, 69 жыхароў (1 праваслаўны, 64 каталікі і 4 караімы). Была праваслаўная царква (парафія Еўропа). Уваходзіў у склад Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Гейшышкі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Гейшышкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Да пачатку XXI ст. у вёсцы дзейнічалі школа і паштовае аддзяленне.
Славутасці
праваслаўная царква Святога Георгія Пераможцы (1865). Праваслаўныя могілкі
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Карта WIG «Mejszagola», 1928
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна