Гміна Мейшагола () — колішняя вясковая гміна, што існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі / Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Адміністрацыйным цэнтрам была МейшаголаGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
Першапачаткова ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. З 7 чэрвеня 1919 года — у складзе Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямельDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41, з 9 верасня 1920 — пад кіраўніцтвам Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторыйDziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 753. З 9 кастрычніка 1920 года — у складзе Сярэдняй ЛітвыDz. Urz. TKR.
13 красавіка 1922 года гміна перайшла пад польскую адміністрацыю ў складзе Віленскай зямлі — Art. 8.. Віленскі і Троцкі паветы былі аб’яднаныя ў Віленска-Троцкі павет, які 20 студзеня 1926 года ўвайшоў у склад новаўтворанага Віленскага ваяводства.
У канцы верасня 1939 года тэрыторыя гміны занятая Чырвонай Арміяй, паводле падпісанага 10 кастрычніка 1939 года «Дагавора аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» гміна адышла да Літоўскай Рэспублікі.
Крыніцы
Катэгорыя:Гміны Віленска-Троцкага павета Катэгорыя:Гміны Віленскага ваяводства