Huawei AppGallery або AppGallery — гэта крама мабільных праграм, распрацаваная кампаніяй Huawei для аперацыйнай сістэмы Android. Станам на 2020 год мела 420 мільёнаў актыўных карыстальнікаў на 700 мільёнах прылад Huawei.
Huawei AppGallery была запушчана ў 2011 годзе ў Кітаі, з 2018 года прадусталявана на ўсіх новых мабільных прыладах Huawei ва ўсім свеце. У маі 2019 года новыя прылады Huawei страцілі доступ да мабільных праграм Google з-за гандлёвых войнаў паміж ЗША і Кітаем, кампанія пачала выпускаць свае смартфоны, выкарыстоўваючы толькі AppGallery і ўласныя прапрыетарныя мабільныя службы Huawei без Google Play і іншых мабільных праграм Google.
У 2020 годзе Huawei паведаміла, што колькасць загрузак праграм праз AppGallery дасягнула 350 мільярдаў за ўвесь час, а колькасць карыстальнікаў дасягнула 490 мільёнаў у больш чым 170 краінах і рэгіёнах. Таксама паведамлялася, што праграмы для AppGallery на той момант стваралі амаль 1,6 мільёна распрацоўшчыкаў.
Па стане на 1 сакавіка 2021 года AppGallery налічвае больш за 530 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, а распаўсюджванне праграм унутры крамы штогод павялічваецца на 83 %.
GBox Сэрвісы Google (), неабходныя для працы карт Google і іншых праграм ад Google, магчыма эмуляваць пры дапамозе сінгапурскай праграмы Gbox. Некаторыя праграмы можна паставіць без уліковага запісу Google праз F-Droid і Aurora store.
Гл. таксама Google Play AppStore
Крыніцы
Спасылкі HuaweiMobileServices.com/appgallery — афіцыйны сайт AppGallery Connect — Афіцыйны партал сэрвісаў мабільных прыкладанняў Huawei ў «Huawei Developer» (на рускай мове)
Катэгорыя:Інтэрнэт-магазіны Катэгорыя:Android