Ангарская вуліца — вуліца ў аднайменным жылым раёне Заводскага раёна Мінска. Названа ў гонар горада ў Сібіры. Пачынаецца ад скрыжавання з Партызанскім праспектам і цягнецца да завулка Балотнікава. Архітэктура складаецца з жылых шматкватэрных дамоў, пераважна ўзведзеных у 1960-х і часткова ў 1980-х гг. і інфраструктуры спальнага раёнаПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings.
Славутасці Храм Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы Ваенны камісарыят (д. 8, з 2009 г.) Гандлёвы цэнтр «Байкальскі» (д. 36) СШ № 109 Папраўчая калонія № 7 (знесена ў 2019 г.) 23-я дзіцячая паліклініка (д. 60А) Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя Аладава (д. 88, з 1987 г.) Гарадскі аддзел міліцыі № 2 (д. 88, з 1981 г.)
Здарэнні 2 лістапада 1987 г. зняволеныя калоніі № 7 (вядомай як «Сямёрка») здзейснілі хваляванні, падчас якіх на тэрыторыі калоніі адбыўся пажар і ў сутычках з удзельнікамі хваляванняў пацярпелі салдаты аховы і пажарныяАнгарская в тюремной власти. История бунта трех тысяч заключенных в минской колонии посреди жилого района // Onliner.by, 04.08.2017. Хваляванні былі задушаныя цягам сутак, пасля гэтага калонію паступова рассялілі, а будынкі знеслі ў 2019 г. На іх месцы з 2022 г. узводзяць жылы комплекс, большая частка якога ў 2024 г. ужо была ў эксплуатацыі«Привидения тут не бродят»: как живется новоселам в ЖК, построенном на месте бывшей колонии // Onliner.by, 11.11.2024. Падчас віхуры ў ліпені 2016 г. Ангарская апынулася сярод рэкардсменаў з вуліц Мінска, заваленых дрэваміПаваленыя ўраганам дрэвы ў Мінску абяцаюць прыбраць да канца тыдня // Sputnik, 22.07.2016.
Крыніцы
Спасылкі
Ангарская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Ангарская вуліца на ATO.BY Ангарская вуліца ў базе даных Геадзэн В год малой Родины не могу не рассказать о своей — об Ангарской. Место чудовищной красоты! // Денис Блищ. Частное мнение Путешествие в «прошлое» улицы Ангарской // Вlizko.by Районы, кварталы: история жилого района Ангарская // Onliner.by, 11.07.2013
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)