Традыцыйная эканоміка — гэта тып гаспадарчай сістэмы, у якой метады вытворчасці, абмену і размеркавання вызначаюцца гістарычна сфармаванымі звычаямі і традыцыямі. Традыцыйная эканоміка лічыцца самым раннім тыпам эканамічных зносін, у ёй амаль адсутнічае прадпрымальніцтва, слаба развіта навука, а грамадства мае іерархічную пабудову.
Традыцыйная эканоміка характэрна для маларазвітых краін, дзе эканамічныя ролі часта замацоўваюцца за асобамі паводле прынцыпу спадчыннасці або каставай прыналежнасці, што вядзе да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага застою.
Прыярытэт у традыцыйнай эканоміцы надаецца рэлігійным і культурным каштоўнасцям, а не эфектыўнасці вытворчасці. Пры такім падыходзе грамадства імкнецца захаваць існы парадак, выступаючы за стабільнасць і ўзнаўленне ранейшых форм гаспадарання.
У традыцыйнай эканоміцы выкарыстоўваюцца прымітыўныя тэхналогіі, ручная праца і натуральная гаспадарка. Часта ўдзельнікі эканамічных зносін у такой эканоміцы маюць моцныя сацыяльныя сувязі паміж сабой, а ключавыя эканамічныя праблемы вырашаюцца паводле звычаяў ды традыцый. Гл. таксама Капіталізм Эканамічная тэорыя Рынкавая эканоміка
Крыніцы
Катэгорыя:Тыпы эканомікі Катэгорыя:Эканоміка