Факультэт права і гаспадаркі БДУ (Праўгас)Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46. — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1925—1930 гадах. Створаны на базе факультэта грамадскіх навук БДУ. Рэарганізаваны ў факультэт савецкага будаўніцтва і права БДУ і ў факультэт народнай гаспадаркі БДУ.

Гісторыя У 1924 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці факультэта грамадскіх навук.З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.) 25 жніўня 1925 года факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі (прававое і эканамічнае аддзяленні).Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі Дэканам новага факультэта быў прызначаны праф. Сямён Якаўлевіч Вальфсон.

Вядома пра існаванне кафедр: гісторыі народнай гаспадаркі; палітычнай эканоміі; статыстыкі; прыкладной эканомікі; рахункавых навук; кааперацыі; фінансавых навук; таваразнаўства і тэхналогіі; гісторыі права; дзяржаўнага права СССР і БССР; грамадзянскага права; карнага права; адміністрацыйнага права.З ПРАТАКОЛА № 25 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ 18 красавіка 1928 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 118—120. Машынапіс. аўтогр.)

У 1927 годзе адкрываецца аспірантура па эканоміцы. ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ У адпаведнасці з пастановай СНК БССР ад 08.06.1927 БДУ было дадзена права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі (вучоная ступень кандыдата навук была ўведзена толькі ў 1934 годзе).Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР

Тэмы навуковых пошукаў у значнай ступені насілі міждысцыплінарны характар: тэорыя дзяржавы, тэорыя класаў і дыктатуры пралетарыяту, адносіны з сялянствам, тэорыя прадукцыйных сіл і адносін, паняцце ўласнасці.

На факультэце існавалі наступныя навукова-дапаможныя ўстановы: Кабінет марксізму і ленінізму Кабінет права і эканомікі Кабінет статыстыкі Беларускі кабінет па вывучэнню злачынцы і злачыннасці

У 1930 (паводле некаторых звестак — у 1929) факультэт гаспадаркі і права быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права (савецкага права і будаўніцтва) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.

Дэканы Сямён Якаўлевіч Вальфсон — 1925—1930

Літаратура Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.

Спасылкі З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.) ЗАЯВА ДАЦЭНТА БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА Е. I. РЫЎЛІНА Ў МІНСКУЮ АКРУЖНУЮ КАНТРОЛЬНУЮ КАМІСІЮ АБ БЕЗУМОЎНЬІМ ПАДПАРАДКАВАННІ РАШЭННЯМ XV З’ЕЗДА ВКП(б) I АСУДЖЭННІ СВАЁЙ ФРАКЦЫЙНАЙ РАБОТЫ Студзень 1928 г. (НАРБ. Ф. 4 п. Воп. 5. Спр. 656. Л. 107—108. Машынапіс. коп.) ІНСТРУКЦЫЯ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ НАВУКОВЫХ ДЫСПУТАЎ ДЛЯ АТРЫМАННЯ НАВУКОВАЙ СТУПЕНІ Ў БДУ 15 лютага 1928 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 76а— 77. Машынапіс. коп.) З ПРАТАКОЛА № 25 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ 18 красавіка 1928 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 118—120. Машынапіс. аўтогр.) СА СПРАВАЗДАЧЫ АБ ПРАЦЫ АСПІРАНТАЎ БДУ ЗА 1928/29 АКАДЭМІЧНЫ ГОД (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 144—150. Машынапіс. аўтогр.) СА СТАТУТА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА 30 студзеня 1929 г. (НАРБ. Ф 7. Воп. 1. Спр. 635. С. 77—79.)

Крыніцы

Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1925 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1930 годзе Катэгорыя:Юрыдычныя факультэты Катэгорыя:Эканамічныя факультэты