Эсон (Эсона, ) — дэпартамент на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар 91. Адміністрацыйны цэнтр — Эўры. Насельніцтва 1,134 млн чалавек (14-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 1804 км². Праз дэпартамент працякае рака Сена і яе прытокі, у тым ліку Эсон.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 42 кантона і 196 камун.
Эсон быў створаны 1 студзеня 1968 г. на частках тэрыторыі былога дэпартамента Сена і Уаза.
Вядомыя асобы Мішэль Серо (1928—2007) — французскі акцёр.
Спасылкі
Prefecture Conseil general