«Фаренгейт 9/11» («9/11 па Фарэнгейце»; ) — дакументальны фільм-памфлет, зняты амерыканскім рэжысёрам і палітычным актывістам Майклам Мурам у 2004 годзе. Складаецца з крытыкі і разнастайных абвінавачанняў у адрас Прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага, у тым ліку яго датычнасці да падзей 11 верасня 2001 года. Утрымоўвае пункт гледжання Майкла Мура на прычыны войнаў у Афганістане і ў Іраку.
Выйшаў у пракат у кінатэатрах ЗША і Канады 25 чэрвеня 2004 года, і сабраў больш за $222 млн (з іх 119 млн у ЗША і 103 млн у іншых краінах), тым самым заняўшы першы радок па зборах сярод дакументальных фільмаў за ўсю гісторыю. Таксама фільм займае трэці радок па зборах у ЗША сярод фільмаў, адным з герояў якіх з’яўляецца прэзідэнт ЗША.
«Фарэнгейт 9/11» у 2004 годзе атрымаў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. У 2009 годзе газета The Daily Telegraph назвала гэты фільм «найлепшым фільмам XXI стагоддзя».
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 2004 года