Карл Вернер Аспенстрэм (; , Норберке, Смедзьебакен, Даларна, Швецыя — , Стакгольм, Швецыя) — шведскі паэт, драматург, эсэіст. Член Шведскай акадэміі (з 1981 года). Сябра шведскага паэта Стыга Дагермана.

Творчасць Пасля прарыву са зборнікам «Снегавая легенда» (1949) Аспенстрэм стаў лічыцца адным з вядучых шведскіх паэтаў ХХ ст.

Ягоную паэзію часта параўноўвалі з творчасцю нобелеўскіх лаўрэатаў Хары Марцінсана і Тумаса Транстромера.

Аспенстрэм казаў, што ягонай матывацыяй было «пісаць для свайго ката».

Бібліяграфія Зборнікі вершаў

1943 – «Förberedelse» («Падрыхтоўка») 1946 – «Skriket och tystnaden» («Крык і ціша») 1949 – «Snölegend» («Снегавая легенда») 1952 – «Litania» («Літанне») 1954 – «Hundarna» («Псы») 1955 – «Dikter 1946–1954» («Вершы 1946–1954») 1956 – «Dikter under träden» («Вершы пад дрэвамі») 1961 – «Om dagen om natten» («І днём, і ноччу») 1964 – «66 dikter» («66 вершаў») 1964 – «Trappan» («Па сходах») 1969 – «Inre» 1972 – «Under tiden» («Між тым») 1973 – «Jordvagga – Himmelstak» («Калыска зямлі – Нябесная галіна») 1976 – «Ordbok» («Слоўнік») 1980 – «Tidigt en morgon sent på jorden» («Рана раніцай, позна на зямлі») 1983 – «Sorl» («Гул») 1986 – «Det röda molnet» («Чырвоная хмара») 1988 – «Varelser» («Істоты») 1991 – «Enskilt och allmänt» («Прыватнае і агульнае») 1993 – «Ty» («Таму што») 1997 – «Israpport»

Іншае зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў «Bäcken» («Ручай», 1958) эсэ «Sommar» («Лета», 1968), «Skäl» («Прычына», 1970) драмы і сцэнарыі для тэлепраграм

Пераклады на беларускую мову Аспенстрэм, В. Літанне : [вершы] / Вернэр Аспенстрэм ; пер. са швед. Алесі Башарымавай. — Мінск : Медысонт, 2019. — 62 с. — ISBN 978-985-7228-29-4. Аспенстрэм, В. Снегавая легенда : [вершы] / Вернэр Аспенстрэм ; пер. са швед. Алесі Башарымавай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 56 с. — ISBN 978-985-7210-96-1.

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты