Уладзімір Віктаравіч Казлоў (, в. Закупленне — ) — беларускі педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1972).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Закупленне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1946 гг. працаваў настаўнікам Ядрана-Слабадской школы. У 1946—1985 гг. — дырэктар Доўгаўскай сярэдняй школы.
Памер у 1985 годзе.
Узнагароды Ганараваны званнем Заслужанага настаўніка Беларускай ССР (1972), званнем «Выдатнік народнай асветы». Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Славы 2-й і 3-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны