Ніна Васільеўна Амельянюк (нар. , в. Лешня — ?) — беларуская педагог. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР (1978).

Біяграфія Нарадзілася ў 1939 годзе ў вёсцы Лешня Капыльскага раёна. Закончыла гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай у вёсцы Азяты; у вячэрняй школе і сярэдняй школе № 1 Кобрына. У 1979—1982 гг. — завуч, у 1982—1996 гг. — дырэктар СШ № 1 Кобрына. Выбіралася дэпутатам Кобрынскага гарадскога Савета.

Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларускай ССР (1978).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Вызначыліся працай. 1945 — Да нашых дзён // Познай Кобрын

Катэгорыя:Педагогі Беларусі