Маскоўскі планетарый () — адзін з самых вялікіх у свеце і самы стары планетарый у Расіі. Размешчаны ў Маскве каля новай тэрыторыі Маскоўскага заапарка, недалёка ад Садовага кальца. Пабудаваны ў 1927—1929 гадах па праекце архітэктараў М. В. Баршча, М. І. Сіняўскага і інжынера Г. А. Зунблата.

На момант адкрыцця Маскоўскі планетарый быў адзіным у краіне, трынаццатым у свеце і Еўропе. Асноўным напрамкам дзейнасці Маскоўскага планетарыя з’яўляецца папулярызацыя прыродазнаўчых ведаў.

У Маскоўскім планетарыі размешчана абсерваторыя.

Катэгорыя:Планетарыі Расіі