«Патрыёт» () — чорна-белы нямы мастацкі фільм, драма рэжысёра Эрнста Любіча, якая выйшла ў 1928 годзе. Галоўныя ролі выканалі Эміль Янінгс, Флорэнс Відар і Льюіс Стоўн. Экранізацыя аднайменнай п’есы Эшлі Дзюкс. Фільм не захаваўся, цэлымі засталіся толькі некалькі сцэн.

Фільм намінаваўся на прэмію «Оскар» у пяці намінацыях: «Лепшы фільм», «Лепшая рэжысёрская праца» (Эрнст Любіч), «Лепшая мужчынская роля» (Льюіс Стоўн), «Лепшы сцэнар-адаптацыя» (Ханс Крэлі; адзіная перамога) і «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка». Быў адзінай нямой карцінай сярод намінантаў на ўзнагароду за «Лепшы фільм» і апошняй нямой карцінай, намінаванай у гэтай катэгорыі.

Катэгорыя:Страчаныя фільмы