Панцеляймо́н Алякса́ндравіч Кулі́ш (, Вароніж, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня — , хутар Матроніўка, цяпер сяло Алэніўка, Ніжынскага раёна Чарнігаўскай вобласці, Украіна) — выдатны дзеяч украінскага нацыянальнага адраджэння, пісьменнік, фалькларыст, этнограф, мовазнавец, перакладчык, крытык, рэдактар, выдавец, філосаф гісторыі. Спрыяў развіццю ўкраінскай літаратурнай мовы, навукі, філасофіі, гісторыі. Быў актыўным удзельнікам Кірыла-Мяфодзьеўскага таварыства.

Аўтар «кулішоўкі» — першага фанетычнага алфавіта ўкраінскай мовы, які ляжыць у аснове сучаснага ўкраінскага правапісу і вымаўлення.

Іван Франко называў Куліша «першараднай зоркай» ва ўкраінскім пісьменствеФранко І. Зібрання творів: У 50 т. — Т. 32. — К., 1981. — С. 169., «адным з карыфеяў нашай літаратуры»Франко І. Зібрання творів: У 50 т. — Т. 33. — К., 1981. — С. 293.. Найбольш вядомы як перакладчык Бібліі і аўтар першага ўкраінскага гістарычнага рамана «Чорная рада». Пісаў на ўкраінскай і рускай мовах.

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1892).

Крыніцы