Гасцініца «Метраполь» — гасцініца ў цэнтры Масквы класа «5 зорак».
Размешчана па адрасе: Тэатральны праезд, д. 2. Будавалася ў 1899—1905 гадах; ініцыятарам будаўніцтва быў Сава Мамантаў; па яго замове Вільям Валькат распрацаваў першапачатковы праект. Будынак «Метраполія» адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні аблічча Тэатральнай плошчы і плошчы Рэвалюцыі. Гасцініца з’яўляецца самым буйным грамадскім будынкам эпохі мадэрну і прызнаецца адным з самых значных маскоўскіх гісторыка-архітэктурных помнікаў гэтага стылю. Катэгорыя:Гасцініцы Масквы