Суд Шаркаўшчынскага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна. Размешчаны ў Шаркаўшчыне, у будынку па вуліцы 17 Верасня, 8.
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — **65 год**.
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Віцебскі абласны суд.
Старшыні суда Наталля Яўгенаўна Грыгор’ева — дзейная старшыня суда.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Шаркаўшчыны Катэгорыя:Шаркаўшчынскі раён