Гасцініца «Масква» — адна з найбуйнейшых гасцініц Масквы, пабудаваная ў 1932—1935 гадах па праекце архітэктараў Леаніда Савельева, Освальда Стапрана і Аляксея Шчусева (другая чарга завершана ў 1968—1977 гадах). Была знесена ў 2004 годзе. На яе месцы да 2013 года завершана будаўніцтва новага будынка гасцініцы, які перадае, па заявах праекціроўшчыкаў, знешнія формы ранейшага — аднак яно значна пераўзыходзіць яго ў аб’ёме. У цяперашні час будынак займае гатэль Four Seasons Hotel Moscow, тут знаходзяцца розныя крамы і рэстараны. У гасцініцы правёў апошнія гадзіны свайго жыцця класік беларускай літаратуры Янка Купала.
Крыніцы
Катэгорыя:Гасцініцы Масквы