Дом Пашкова () — адно з самых знакамітых класіцыстычных будынкаў Масквы, цяпер належыць Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. Спраектавана (меркавана) Васілём Бажэнавым. Знаходзіцца па адрасе Ваздзвіжанка вул. 3/5, стар.1.

Пашкаў дом быў пабудаваны ў 1784—1786 гадах па замове капітан-паручніка лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка Пятра Ягоравіча Пашкова, сына дзеншчыка Пятра I, як мяркуецца, па праекце архітэктара Васіля Іванавіча Бажэнава. На працягу XX стагоддзя выказваліся розныя пункты гледжання па пытанні яго аўтарства, бо пісьмовых сведчанняў не захавалася, і адзінае, што даказвае прыналежнасць яго Бажэнаву, — гэта вусная традыцыя і архітэктурная бажэнаўская манера.

Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Масквы