Навагрудскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у склад Літоўскай правінцыі.

Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам.

Навагрудскі дыстрыкт складаўся з грамад Новагародка, Ваўкавыска, Мазыра, Рэчыцы і іншых прылеглых да іх населеных пунктаўГрыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144.

Каля 1716 года ў дыстрыкце дзейнічалі зборы ў Слуцку (кафедральны збор), Беліцы, Капылі, Асташын, Любчы, Арлове, Дакудаве, Зароі. Тры апошнія зборы не мелі пастаянных пастыраў, а ў Арлове набажэнствы ўжо наогул не праводзіліся

Крыніцы

Катэгорыя:Кальвінізм у Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Гісторыя Слуцка