Ліпман Левін, Левін-Ліпман (афіцыйнае імя Леў Ісаевіч Ліпман-Левін, ) — яўрэйскі празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабіна, праўнук магілёўскага рабіна Хаіма Смалянера, старэйшы брат яўрэйскага публіцыста Хаіма Левіна. Працаваў настаўнікам. Стаў пісаць на іўрыце, пад уплывам Пінскага перайшоў на ідыш. З 1900 года жыў у Варшаве, у першы шабас пасля прыезду чытаў тут свой маналог «Скарб — Дэр ойцэр», які слухалі Перац, Номберг, Рэйзен; твор захапіў іх. Бал-Махшовэс заўважыў яго талент і рэкамендаваў яго рэдактару газеты «Дэр юд» доктару Ёйсіфу Лур’е, у гэтай газеце Левін Ліпман дэбютаваў апавяданнем «Сірата — Дос ёсэмл». Друкаваўся ў розных яўрэйскіх выданнях на ідышы і іўрыце. Парадніўся з Хаімам Гурвічам. У 1904 годзе пераехаў у Пецярбург, працаваў у газеце «Фрайнд», 1908 года жыў у Вільні, рэдагаваў газеты і часопісы — «Ідышэ цайтунг» Ф. Марголіна, гандлёвую газету «Дэр холц-гэндлер» (з 1909), «Вілнэр вохенблат» (1909—1914). Укладальнік святочных выданняў Ш. Фіна «Ханікэ-блат», «Лековэд пэйсэх», «Зангэн», «Най ёр» і іншых.
На пачатку вайны працаваў у штодзённай газеце Марголіна «Фрайнд» і ў «Хад хазман», з закрыццём гэтых выданняў паехаў у Пецярбург, дзе працаваў у Яўрэйскім камітэце дапамогі ахвярам вайны (Якапо), быў прадстаўніком камітэта ў Магілёўскай і Смаленскай губерні.
У пачатку 1916 года яго мабілізавалі ў армію. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ён спыніўся ў Смаленску, затым працаваў у Маскве сакратаром рэлігійнай абшчыны. Не прымаў бальшавікоў і доўга не друкаваўся. Пісаў успаміны. З 1932 года выступае ў савецкіх выданнях.
Памёр у 1946 годзе, крэміраваны 26 красавіка, пахаваны на Новых данскіх могілках. Жонка — Гіта Якаўлеўна Левіна — памерла 9 лістапада 1939 года, пахаваны разам.
На пахаванні трымалі слова Лейб Квітка, Дабрушын, Нусінаў.
Кнігі У 1903 у варшаўскім выдавецтве Тушыя выйшлі апавяданні на іўрыце «Ор вацэль» (Святло і цені), 85 стар. У 1909 і 1914 гг. два тамы твораў выдаў Шрэберк у Вільні, другі том пад загалоўкам «Элэндэ».
У пачатку стагоддзя напісаў на іўрыце і пераклаў на ідыш трылогію «Дэр фрылінг фун дэр вэлт» (Вясна сусвету), прысвечаную рэвалюцыі 1905 года. Яна стала асновай для наступных раманаў «Дойрэс дэрвахтэ» (Абуджэнне пакаленняў) (1934), «Дэм штурэм анткэгн» (Насустрач буры) (1939), аўтар аповесці «Тэг фаргангэнэ» (Дні мінуўшчыны) (1941). Перакладаў творы Горкага, Лявады, у тым ліку «Польскі магнат».
Крыніцы
Спасылкі Зайнвел Дыямант Levin Lipman Lipman Lewin Захаванне
Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы