Кітай-горад () — гістарычны раён Масквы ўнутры Кітайгародскай крапасной сцяны, прыбудаванай у 1538 годзе да вуглавых веж Маскоўскага Крамля: Беклемішаўскай і Арсенальнай. Пасля разбурэнняў у XIX—XX стагоддзях захаваліся толькі невялікія ўчасткі старажытнай сцяны Кітай-горада.

Кітай-горад пачынаецца ад Краснай плошчы, мяжуе на поўначы з Ахотным Радам, Тэатральнай плошчай і Тэатральным праездам, на ўсходзе з Лубянскай і Старой плошчамі, на поўдні з Масквой-ракой.

Тэрыторыя Кітай-горада ўваходзіць у склад Цвярскога раёна. Цяпер гэта адміністрацыйны, культурны і дзелавы цэнтр Масквы. Уключае ў сябе вуліцы: Мікольская, Ільінка, Варварка, а таксама раён Зараддзя. Да 1991 года тэрыторыя ўваходзіла ў Хамоўніцкі, Таганскі і Басманны раёны.

Пасля перайменавання станцыі метро «Плошча Нагіна» ў «Кітай-горад» у 1990 годзе, суседнія кварталы Белага горада часам памылкова называюць Кітай-горадам. Насамрэч адзінай станцыяй метро ў межах гістарычнага Кітай-горада з’яўляецца «Плошча Рэвалюцыі». Катэгорыя:Гістарычныя раёны Масквы Катэгорыя:Кітай-горад