Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»

ІІІ Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-1994» — трэці па ліку вакальны конкурс, які прайшоў у межах III Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску» ў 1994 годзе.

Фармат конкурса і колькасць удзельнікаў зазналі значныя змены ў параўнанні з прошлымі конкурсамі. Колькасць удзельнікаў з краін-заснавальніц фестываля (Беларусі, Расіі, Украіны) была абмежавана двума ўдзельнікамі/удзельніцамі. Геаграфія краін-удзельніц пашырылася з 6 у 1993 годзе да 13. На конкурсе дэбютавалі Славакія, Македонія, Казахстан, Грузія, Турцыя, Малдова і Літва.

Калегія журы пад кіраўніцтвам Мішэля Леграна не прысуджала Гран-Пры. Афіцыйнам пераможцай і ўладальнікам Першай прэміі стаў Мілан "Шчэпа" Шчэпавіч з Саюзнай Рэспублікі Югаславія. Другую прэмію атрымаў Аляксандр Панамароў з Украіны, трэцюю прэмію атрымала спявачка Тэона з Грузіі.

Удзельнікі Згодна з новым фарматам конкурса, колькасць удзельнікаў з краін-заснавальніц фестываля (Беларусі, Расіі, Украіны) была абмежавана двума ўдзельнікамі/удзельніцамі. Усе астатнія краіны маглі дэлегіраваць толькі аднаго ўдзельніка. +КраінаУдзельнік БалгарыяМерал БеларусьАксана ПятроваСяргей Сількевіч ГрузіяТэона КазахстанЕлена Касокіна ЛітваВіталіюс Масенас МакедоніяОльгіца Хрыстоўска МалдоваСтэла ПольшчаАнна Марыя Ёпэк РасіяАндрэй ДунаеўАксана Паўлоўская СлавакіяМарцэла Молнарава ТурцыяГюлія Цютэн УкраінаАляксандр ПанамароўЖанна Баднарук СР ЮгаславіяМілан "Шчэпа" Шчэпавіч

Рэгламент Пра рэгламент конкурсу 1994 года ў публічным доступе няма дакладнай інфармацыі, акрамя дазвола на два ўдзельнікі ад краін-заснавальніц. Магчыма, ён адпавядаў пазнейшым версіям: конкурс праводзіўся ў два туры (выкананне роднай мовы і міжнароднага хіта), акцэнт на вакальных здольнасцях і сцэнічнай культуры ўдзельнікаў.

Падчас выстаўлення адзнак узнікла разыходжанне ў сістэме ацэньвання — Легран спачатку ацэньваў па пяцібальнай шкале, у той час як астатнія члены журы — па дзесяцібальнай. Гэта тлумачыў сам Легран: «на 5 балаў канкурсанты цягнуць, а на 10 — пакуль не». Сітуацыя была ўрэгулявана ў ходзе конкурсу, але гэта спрычынілася да рашэння не прызначаць Гран-пры.

Калегія журы На конкурсе 1994 года ў калегіі журы прысутнічалі:

Мішэль Легран — старшыня, кампазітар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыжор, спявак Філіп Кіркораў — спявак, кампазітар і прадзюсар Ёрданка Хрыстава — спявачка Тамара Гвердцытэлі — эстрадная спявачка Міхал Баёр — актор і спявак Мікі Яўрэмавіч — спявак і кампазітар Людавіт Беладзіч — музыкант, лэдар гурта "Поп-Кодэкс" Ніна Бродская — спявачка Фіген Чакмак — прадстаўніца Еўрапейскай Асацыяцыі Арганізатараў Фестывалей FIDOF Тарас Петрыненка — кампазітар, спявак, паэт Уладзімір Мулявін — кампазітар і спявак, стваральнік і саліст гурта «Песняры»

Вынікі конкурса Гран-пры: не прысуджаўся

Першая прэмія:   Мілан "Шчэпа" Шчэпавіч

Другая прэмія:   Аляксандр Панамароў

Трэцяя прэмія:   Тэона

Акрамя асноўных прэмій, журы і арганізатары прысуджалі другасныя прэміі і спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў:

дыплом FIDOF атрымала беларуская канкурсантка Аксана Пятрова Прыз Прэсы атрымала польская канкурсантка Анна-марыя Ёпэк Прыз гледачоў атрымала турэцкая канкурсантка Гюлія Цютэн

Крыніцы

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:1994 год у Віцебску