Андрэй Аляксандравіч Сідараў (нар. , Віцебск) — беларускі інжынер і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 10 мая 1969 года ў Віцебску.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.
Служыў у Савецкай арміі. Працаваў ва ўпраўленні механізацыі і спецработ № 140 будаўнічага трэста № 9 г. Віцебска; галоўным інжынерам Віцебскай механізаванай дыстанцыі пагрузачна-разгрузачных работ Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі"; дырэктарам прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш»; генеральным дырэктарам прыватнай машынабудаўнічай кампаніі «Віцебскія пад’ёмнікі». Генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш».
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Бешанковіцкага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі».
Прысвоены ганаровыя званні: «Чалавек года Віцебшчыны — 2009» у намінацыі «Малы і сярэдні бізнес»; «Чалавек года Віцебшчыны — 2019» у намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес»; «Віцебчанін года — 2017» у намінацыі «Мецэнат года»; «Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці» па выніках працы за 2021 год.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Андрэя Сідарава на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання