Павел Станіслававіч Ашурык (нар. , в. Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі эканаміст і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1977 года ў вёсцы Луцкаўляны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў эканамістам гандлёва-прамысловай кампаніі «СААП»; вядучым эканамістам фінансавага аддзела Гродзенскага гарвыканкама; эканамістам, вядучым і галоўным эканамістам бюджэтнага аддзела, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення бюджэтнага планавання галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама. Начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі гандбола, намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення Беларускай федэрацыі баскетбола, член наглядальнага савета ФК «Нёман».
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў, Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Паўла Ашурыка на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання