Іван Івановіч Дзядоў (нар. 12 лютага 1941, Дзмітрыяшэўка, Варонежская вобласць) — савецкі і расійскі эндакрынолаг. Сапраўдны член РАМН (1994), акадэмік РАН з 22 мая 2003 года па Аддзяленні біялагічных навук (фізіялогія, эндакрыналогія). Прэзідэнт Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2011—2013), віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук (з 2014). Прэзідэнт Эндакрыналагічнага навуковага цэнтра Міністэрства аховы здароўя РФ, галоўны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя РФ. Загадчык кафедры эндакрыналогіі лячэбнага факультэта Першага МДМУ ім. І. М. Сечанава (1988—2013).
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Іван Іванавіч Дзядоў · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.