«Little Child» () — песня гурта «The Beatles» з альбома With The Beatles, напісаная аўтарскім дуэтам Ленан — Мак-Картні.
Гісторыя стварэння Мак-Картні адгукаўся аб гэтай песні як аб «працоўнай» і як аб «песні-напаўняльніку» для альбома. Першапачаткова меркавалася, што песню будзе выконваць Рынга Стар, аднак у выніку яму аддалі песню «I Wanna Be Your Man».
Паводле прызнання Мак-Картні, мелодыя фразы «[I’m so] sad and lonely» () была навеяна яму радком з песні «Whistle My Love» брытанскага выканаўцы Элтана Хейса.
Запіс песні Песня ніколі не ўваходзіла ў «жывы» рэпертуар гурта, таму праца над ёй зацягнулася на тры студыйныя сесіі. Першая спроба адбылася 11 верасня 1963 года, калі было зроблена толькі два дублі. На наступны дзень было запісана 16 дубляў уключна з дадатковымі партыямі фартэпіяна Мак-Картні і губнога гармоніка Ленана. 3 кастрычніка гурт яшчэ раз вярнуўся да гэтай песні, запісаўшы тры дадатковыя дублі. Настолькі доўгая студыйная праца над адной песняй была вельмі нетыповай для тых часоў.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара, губны гармонік Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, фартэпіяна Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — ударныя
Паводле Іэна Макдональда (музычнага крытыка і біёграфа «The Beatles») выкананне вакальнай партыі афіцыйна прыпісана Ленану і Мак-Картні, але ўяўляецца больш верагодным, што яна выканана толькі Ленанам, будучы двойчы запісанай і зведзенай.
Ацэнкі крытыкай Музычны аглядальнік сайта Allmusic Рычы Антэрбергер адгукнуўся пра гэтую песню наступным чынам: «Гэтая песня, верагодна, найменш вытанчаная і выразная з усіх песень альбома, але яна ўсё роўна даволі добрая. Няхай „Little Child“ — і не праца генія, але гэта — самая сапраўдная рок-н-рольная весялосць».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles