Андрэй Уладзіміравіч Крывоносаў (нар. , Гомель) — беларускі вайсковец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 1 верасня 1967 года ў горадзе Гомелі.
Скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе па спецыяльнасці «Камандная, тактычная мотастралковых войск», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Служыў камандзірам разведвальнага ўзвода, памочнікам начальніка аддзялення, намеснікам начальніка аддзялення, начальнікам аддзялення раённых ваенных камісарыятаў Гомеля і Рэчыцы; старшым памочнікам начальніка аддзела, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела, намеснікам ваеннага камісара ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці; ваенным камісарам Рэчыцкага раёна. Ваенны камісар Гомельскай вобласці.
Дэпутат Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад Ельскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Член Беларускага саюза афіцэраў.
Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступеняў, «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», ганаровымі граматамі Міністэрства абароны, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны, Гомельскага аблвыканкама і Рэчыцкага райвыканкама.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Андрэя Крывоносава на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання