thumb|Карл фон Асецкі Карл фон Асецкі (; , Гамбург — , Берлін) — нямецкі публіцыст, сатырык; радыкальны пацыфіст і антыфашыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1935 года.

Біяграфічныя звесткі Удзельнік Першай сусветнай вайны, ініцыятар пацыфісцкага руху. 3 1919 года сакратар берлінскага «Нямецкага таварыства міру», супрацоўнік левай прэсы. 3 1927 года галоўны рэдактар часопіса «Die Weltbühne» («Сусветная трыбуна»). У вострых сатырычных артыкулах і надзённых памфлетах выкрываў палітыку веймарскага ўрада, нямецкі мілітарызм і фашызм, за што не раз прыцягнуты да судовай адказнасці. Яго стылю ўласціва з’едлівая іронія. У 1933 годзе кінуты ў канцэнтрацыйны лагер, творы яго забаронены, кнігі спалены. Памёр у турэмнай бальніцы.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Публіцысты Германіі Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Пацыфісты