Ральф Джонсан Банч (, 7 жніўня 1904 — 9 снежня 1971) — амерыканскі дыпламат і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1950 г.

Кар’ера

З 1928 па 1950 г. Банч узначальваў факультэт паліталогіі універсітэта Говарда. З’яўляўся членам Амерыканскай федэрацыі настаўнікаў. У 1936 годзе ён стаў адным з судырэктараў Інстытута расавых адносін пры Свартморскім каледжы. Тады ж ён апублікаваў працу «Сусветны агляд рас» (), а ў 1944 годзе сумесна з шведскім сацыёлагам Гунарам Мюрдалем выпусціў кнігу «Амерыканская дылема» (). Банч быў сябрам так званага «чорнага кабінета» пры адміністрацыі Рузвельта, які займаўся пытаннямі расавых меншасцей. Ён заўзята выступаў супраць расавых забабонаў і заяўляў аб несумяшчальнасці расавай сегрэгацыі і дэмакратыі.

Падчас Другой сусветнай вайны Банч працаваў ва Упраўленні стратэгічных службаў у якасці аналітыка па каланіяльным пытаннях. У 1943 годзе ён перайшоў на працу ў Дзяржаўны дэпартамент. У 1946 годзе, пры садзейнічанні Генеральнага сакратара ААН Тругве Лі, ён узначаліў Савет па апецы ААН, які займаўся назіраннем за кіраваннем падапечнымі тэрыторыямі.

У перыяд з 1948 па 1949 год Банч адыграў вырашальную ролю ў урэгуляванні Араба-ізраільскага канфлікту. Першапачаткова ён з’яўляўся памочнікам Фольк Бернадота, які выконваў ролю пасярэдніка ААН на Блізкім Усходзе. Але пасля забойства Бернадота ў верасні 1948 года, вядзенне перагавораў было даручана Банчу. Яму ўдалося дамагчыся спынення агню, а пасля — і падпісання мірнага пагаднення. За ўрэгуляванне канфлікту ў 1950 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаўшы яе першым цемнаскурым лаўрэатам.

Працягнуўшы працу ў ААН, у 1954 годзе ён стаў намеснікам сакратара па асаблівых палітычных даручэннях, а з 1967 года па 1971 год займаў пасаду намесніка Генеральнага сакратара. Ён быў прадстаўніком ААН у такіх гарачых кропках як Конга, Емен, Кашмір і Кіпр.

У 1963 годзе таксама быў узнагароджаны Медалём Свабоды.

Узначальваў марш за грамадзянскія правы ў 1965 годзе, арганізаваны М. Л. Кінгам.

Памяць У гонар Ральфа Банча названы парк у Нью-Ёрку насупраць Штаб-кватэры ААН

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Спасылкі Ральф Банч — біяграфія Біяграфія на Nobelprize.org Dr. Martin Luther King Jr. and Dr. Ralph J. Bunche: Nobel Peace Prize Winners Whose Paths Converge

Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда