Гарык Тарыелавіч Барсамян (нар. , Нясвіж) — беларускі ўрач-стаматолаг і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 19 мая 1967 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Стаматалогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

У 1986—1988 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Узброеных сілах Беларусі. Працаваў урачом-інтэрнам Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-стаматолагам-пратэзістам зубапратэзнай лабараторыі; выконваючым абавязкі загадчыка, загадчыкам стаматалагічнага аддзялення паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Нясвіжскай ЦРБ; галоўным урачом Стаўбцоўскай ЦРБ; галоўным урачом санаторыя «Беларусь» у Юрмале (Латвія); начальнікам упраўлення па санаторна-курортнай працы ДУ «ЦэнтрКурорт» Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі «Гарадзішча»; намеснікам дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай працы 3-й цэнтральнай раённай паліклінікі Кастрычніцкага раёна г. Мінска; галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі Мінска. Галоўны ўрач Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.

Дэлегат V і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучаны ад Жодзіна, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі Мексіканскіх Злучаных Штатаў і дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі; член Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Арменіі.

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Міністэрства аховы здароўя, юбілейнай медалём «У імя міру, дружбы і дабра».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Гарыка Барсамяна на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання Катэгорыя:стаматолагі Беларусі