Паўль Цэлан (, ; сапраўднае імя Паўль Анчэль, , ; ) — нямецкамоўны румынскі, пазней французскі паэт і перакладчык. Сям’я Анчэль належала да ліку нямецкамоўных яўрэяў Букавіны, і Паўль з юнацтва пісаў вершы на роднай для яго нямецкай мове. Другую сусветную вайну Паўль Анчэль перажыў у гета ў Чарнавіцах і потым на лагерных работах; яго бацькі загінулі ў час Халакосту. Халакост стаў тэмай ранняга і найбольш вядомага верша паэта, «», апублікаванага, як і пазнейшыя вершы, пад псеўданімам Паўль Цэлан (анаграма прозвішча Анчэль у румынскім напісанні).
Правёўшы некалькі гадоў у Бухарэсце і Вене, Цэлан у 1952 годзе асталяваўся ў Парыжы. У 1955 годзе ён атрымаў грамадзянства Францыі. Зборнік 1952 года «Мак і памяць», у які ўвайшла і «Фуга смерці», зрабіў Цэлана вядомым у літаратурных колах Германіі. У наступныя гады, жывучы ў Парыжы і выкладаючы ў , паэт выдаваў свае творы ў Германіі і прыязджаў туды для ўдзелу ў чытаннях і іншых мерапрыемствах. Нямецкі літаратурны істэблішмент не адразу прыняў Цэлана, але ў канцы 1950-х яму былі прысуджаны дзве прэстыжныя ўзнагароды — (1958) і (1960). У 1960-я гады Цэлана не аднойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Паралельна з сярэдзіны 1950-х гадоў удава паэта Клэр публічна абвінавачвала Цэлана ў плагіяце вершаў Голя. Хоць гэтыя абвінавачанні амаль ніхто не падтрымаў, яны выклікалі ў Цэлана прагрэсуючы псіхічны разлад, які ў другой палове 1960-х прывёў да некалькіх нервовых зрываў і шпіталізацый. 20 красавіка 1970 года Цэлан пайшоў з жыцця, скочыўшы ў Сену.
Паэзія Цэлана (асабліва яго познія вершы, што адрозніваюцца фрагментаванасцю, «ламаным» сінтаксісам і выкарыстаннем рэдкіх слоў, у тым ліку прыдуманых самім паэтам) застаецца прадметам акадэмічнай цікавасці філосафаў, якія займаюцца праблемамі мовы і камунікацыі. «Фуга смерці» і іншыя вершы Цэлана, у якіх закранаецца тэма Халакосту, разам з яго асабістым досведам і тым, што ён пісаў па-нямецку, разглядаюцца як адзін з галоўных доказаў магчымасці «пісаць вершы пасля Асвенціма». Цэлан лічыцца найбольш значным нямецкім, а магчыма, і еўрапейскім паэтам пасляваеннага часу.
На беларускую мову творы Паўля Цэлана перакладалі Юлія ЦімафееваПаўль Цэлан. Выбраныя вершы. Мінск: Зміцер Колас, 2022. (Серыя «Паэты планеты».), Ігар Бабкоў, Ганна Янкута, Яна Красоўская.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Паўль Цэлан на сайце часопіса ПрайдзіСвет