Аляксей Мікалаевіч Нявераў (нар. , Уральск, Казахская ССР) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 16 чэрвеня 1973 года ў горадзе Уральску Казахскай ССР.
Скончыў Заходне-Казахстанскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам механазборачных работ на Уральскім заводзе «Зеніт». Працаваў спецыялістам, вядучым спецыялістам аддзела знешнеэканамічных сувязяў, намеснікам начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння СП ААТ «Спартак»; юрысконсультам, намеснікам начальніка камерцыйнага аддзела КСУП «Цяплічнае»; старшынёй Улукаўскага сельвыканкама Гомельскага раёна; намеснікам старшыні Гомельскага райвыканкама; кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля; старшынёй Гомельскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ; генеральным дырэктарам ДУ «Гомельаблпрам». Намеснік генеральнага дырэктара (па камерцыйных пытаннях) СП ААТ «Спартак».
Выбіраўся дэпутатам Улукаўскага сельскага Савета дэпутатаў Гомельскага раёна 25-га склікання, Гомельскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Гомельскага гарвыканкама; мае падзякі ФПБ і Гомельскага аблвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:гаспадарчыя дзеячы Беларусі