Плошча Гагарына () — плошча ў Паўднёва-заходняй і Паўднёвай акругах горада Масквы на Ленінскім праспекце, ад яе промнямі разыходзяцца вуліца Касыгіна і праспект 60-годдзя Кастрычніка. Пад плошчай у тунэлі праходзяць Акруговая чыгунка і Трэцяе транспартнае кальцо.
Названа 11 красавіка 1968 года ў гонар першага чалавека, які здзейсніў палёт у космас, Ю. А. Гагарына ў сувязі з тым, што на гэтай плошчы 14 красавіка 1961 года жыхары Масквы сустракалі першага касманаўта. Раней паўночная частка плошчы называлася плошчай Калужскай Заставы, бо тут у 1742—1852 гадах на Камер-калежскім вале знаходзілася застава пры ўездзе ў Маскву па Калужскай шашы.
Катэгорыя:Плошчы Масквы