Хакару Хасімота ( — ) — японскі ўрач, навуковец, які ўпершыню апісаў захворванне, пазней названае тырэяідытам Хасімота.

Нарадзіўся ў вёсцы Мідаі (прэфектура Міэ), скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Кюсю ў 1907 годзе, затым вучыўся ў аддзяленні хірургіі пад кіраўніцтвам першага японскага нейрахірурга Хаяры Міякэ (1867—1945).

У 1912 годзе апублікаваў артыкул, у якім упершыню быў апісаны аутоіммунный тыраідыт, пазней названы імем вучонага.

Вучыўся ва Універсітэце Георга-Аўгуста ў Гётынгене, затым у Англіі. У 1916 годзе вярнуўся на радзіму і стаў доктарам у Ігамаці. У 1934 годзе памёр ад брушнога тыфа.

Катэгорыя:Медыкі Японіі