Даніэль Ланчыцкі (, таксама Даніэль з Ланчыцы; каля 1530 — каля 1600) — друкар, прадаўжальнік традыцый Францыска Скарыны ў кнігадрукаванні.

Біяграфія Працаваў у Пінчове (1558—1562), Нясвіжы (1562—1571), Заслаўі (ці Уздзе). У 1572—1576 узначальваў Лоскую друкарню. У 1576—1580 гадах працаваў у друкарні М. Радзівіла ў Вільні. У 1594—1600 гадах трымаў уласную друкарню.

Выдаў шэраг кніг на польскай і лацінскай мовах, у тым ліку творы Сымона Буднага, Пятра з Ганёндза і іншых. У выданнях Буднага выкарыстоўваў элементы мастацкага афармлення кніг Скарыны.

Пасля смерці Ланчыцкага абсталяванне яго друкарні, верагодна, перайшло да Акадэмічнай друкарні ў Вільні.

Крыніцы

Літаратура

Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. — Вильнюс, 1970.

Катэгорыя:друкары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Нясвіжа Катэгорыя:Постаці Заслаўя Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Постаці Лоска