Маляўнічы мост (; таксама вядомы як мост у Сярэбраным Бары) — вантавы мост цераз Маскву-раку. Размешчаны на паўночным захадзе Масквы, уваходзіць у склад Краснапрэсненскага праспекта і праспекта Маршала Жукава. Першы вантавы аўтадарожны мост у Маскве. Самы высокі мост такога тыпу ў Еўропе на момант будаўніцтва. Атрымаў назву ад Маляўнічай вуліцы, якая знаходзіцца побач. Адкрыты 27 снежня 2007 года. Аўтары архітэктурнай і канструктыўнай ідэі моста — група інжынераў НВА «Маставік» (Омск) і ААТ «Метрагіпратранс», галоўны інжынер праекта моста — Валерый Курапін. Аўтар праекта падвеснай капсулы — архітэктар Мікалай Шумакоў.

Катэгорыя:Масты Масквы