Хацунэ Міку (яп. 初音ミク, Hatsune Miku) — японская віртуальная спявачка і поп-ідал, створаная кампаніяй Crypton Future Media 31 жніўня 2007 года. Для сінтэзавання яе голасу выкарыстоўваецца тэхналогія сэмплавання голасу сапраўднай спявачкі, а таксама праграма Vocaloid ад кампаніі Yamaha Corporation. Аўтаркай голасу стала японская сэю Сакі Фуджыта. Упершыню была выпушчаная на рухавіку Vocaloid2, пазней дададзены Append (Sweet, Dark, Soft, Light, Vivid, Solid), а таксама была выпушчана на рухавіках Vocaloid3 і Vocaloid4. Арыгінальны вобраз Міку быў створаны японскім ілюстратарам KEI Garou, які таксама апрацоўваўся над іншымі вакалоідамі для Crypton Future Media. Дыскі з песнямі Міку заваявалі першыя пазіцыі ў японскіх чартах. Яна з'яўляецца самым вядомым і самым папулярным вакалоідам і поп-ідалам. Таксама, дзякуючы тэхналогіі лазернай 3D-галаграфіі, яна дае і жывыя канцэрты . На яе старонку ў Facebook падпісана больш за 2,5 мільёнаў карыстальнікаў.
Міку часта малююць з цыбуляю-парэем, што стала яе выдатнай атрыбутыкай. Колер яе валасоў бірузовы або аквамарын.
Асабістыя даныя
Імя Хацунэ Міку Пол жанчына Нарадзілася 31 жніўня Узрост 16 гадоў Знак задыяка Дзева Рост 1 м 58 см Вага 42 кг Колер валасоў бірузовы або аквамарын Жанры выканання поп, рок, дэнс-поп, хаўс, тэхна, красовер Дыяпазон рытму 70-150 bpm Атрыбут Цыбуля-парэй
Спасылкі
Hatsune Miku Старонка ў Facebook Канал на YouTube
Crypton Future Media Hatsune Miku (music software) Vocaloid2 — Hatsune Miku Hatsune Miku Append Who is Hatsune Miku?
Зноскі
Катэгорыя:Японская масавая культураКатэгорыя:Персанажы паводле алфавіта