Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Смалявіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Смалявічы, па вуліцы Савецкай, 125.

Структура Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Юрыдычны сектар; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі; Аддзел ЗАГС; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Смалявіцкага райвыканкама; Фінансавы аддзел; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел сельскай гаспадаркі і харчавання; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні з 28 верасня 2024 — Мікалай Рыгоравіч Парамонаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Смалявічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Смалявіцкі раён