Бярозаўскі сыраробны камбінат — прадпрыемства малочнай прамысловасці ў Бярозе (Беларусь), раней уваходзіў у склад канцэрна Брэстмясамалпрам, у 2018 годзе прыватызаваны без аўкцыёну, уваходзіць у ААТ «Савушкін прадукт». Асноўная прадукцыя — паўцвёрдыя сычужныя сыры, плаўленыя сыры, таксама выпускае пітное малако, кефір, ражанку, смятану, тварог і тварожныя прадукты, марожанае, сухія малочныя канцэнтраты і паўфабрыкаты.
Гісторыя У жніўні 1944 года на тэрыторыі Бярозаўскага раёна пачаў працу раённы маслапрам, які ўключаў Бярозаўскі галаўны маслазавод, а таксама Сялецкі, Пяскоўскі і Сігневіцкі нізавыя маслазаводы. Нарыхтоўка малака, масла і тлушчазаменнікаў ажыццяўлялася як ад аднаасобных гаспадарак, так і ад насельніцтва.
У межах рэканструкцыі ў 1959 годзе быў уведзены новы парамеханізаваны масларобны завод, здольны перапрацоўваць 30 тон малака ў змену. У 1965—1967 гадах быў пабудаваны масларобна-сыраробны завод, здольны перапрацоўваць 50 тон малака ў змену, што дазволіла значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі: пачаўся выпуск новых відаў масла, кісламалочнай прадукцыі і смятаны, а таксама асвоена вытворчасць расійскага сыру.
У 1981 годзе пачата чарговая рэканструкцыя прадпрыемстваCTV.BY: ОАО «Березовский сыродельный комбинат». Наше дело — Выпуск передачи от 02 мая 2015 года., у снежні 1986 года была ўведзена ў эксплуатацыю першая лінія новай вытворчасці магутнасцю перапрацоўкі 280 тон малака ў змену, а на пачатку 1988 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх плаўленых сыроў.
У 1994 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат». У снежні 2006 года запушчана аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 30 тон гатовай прадукцыі ў суткі.
У верасні 2011 года прадпрыемствам быў набыты СВК «Земляроб» (увайшоў у склад сельскагаспадарчага філіяла «Прамень»), а таксама запушчана другая аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 40 тон у суткі.
У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка дазволіў прыватызаваць прыбытковае прадпрыемства без аўкцыёну: кантрольны пакет акцый прадалі кампаніі «Савушкін прадукт» Аляксандра Машэнскага. Колькасць работнікаў камбіната, уключаючы філіялы, за 2018—2019 гады скарацілася з 1503 да 1103 чалавекЛукашенко разрешил продать бизнесмену Мошенскому госпакет акций Берёзовского сыродельного комбината.
Геаграфія экспарту Асноўным імпарцёрам прадукцыі прадпрыемства з’яўляецца Расійская Федэрацыя. Акрамя таго, прадпрыемства супрацоўнічае з такімі краінамі, як Украіна, Казахстан, Туркменістан, Азербайджан, Арменія, Малдова, Літва, Нідэрланды, Францыя, Германія, Чэхія, Польшча, Балгарыя, В’етнам, Кітай, Латвія, Мексіка і ЗША.
Склад прадпрыемства Акрамя асноўнай вытворчай пляцоўкі ў горадзе Бяроза, у склад прадпрыемства ўваходзяць: Іванаўскі цэх у горадзе Іванава, Івацэвіцкі цэх у горадзе Івацэвічы, СВК «Прамень»CTV.BY: ОАО «Березовский сыродельный комбинат». Наше дело — Выпуск передачи от 08 сентября 2014 года..
Крыніцы
Спасылкі
— Кіруючая кампанія «Канцэрн Брэстмясамалпрам» Бярозаўскі сыраробны камбінат на Вікімапіі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Бярозы Катэгорыя:Вытворцы малочных прадуктаў Беларусі